17 верасня, у галоўны дзень святкавання Дня народнага адзінства, у філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” адбылася значная і ўрачыстая падзея — вечар-ушанаванне “Слаўныя імёны наваельнянскай зямлі”. Гэта дзяржаўнае свята — сімвал гістарычнага ўз’яднання беларускіх зямель, непарыўнасці лёсу нашай краіны і трывалай сувязі пакаленняў. Падчас сустрэчы чытачы бібліятэкі здзейсніл іхвалюючы экскурс па старонках мікра гісторыі Наваельні. Бібліятэкар падрабязна распавяла пра знакамітых землякоў, чые лёсы сталі прыкладам сапраўднага патрыятызму і стваральнай працы. Асаблівая ўвага была нададзена захаванню памяці аб ветэранах вайны і працы, настаўніках і культурных дзеячах, якія пакінулі неўміручы след у спадчыне гарпасёлка. Вечар-ушанаванне прайшоў у вельмі цёплай і душэўнай атмасферы, напоўніўшы сэрцы ўсіх прысутных пачуццём глыбокай павагі да гістарычнага мінулага і гонару за сучасныя дасягненні роднай зямлі.
Сустрэча яшчэ раз даказала: галоўнае багацце і сіла Беларусі — гэта яе людзі, аб’яднаныя любоўю да Бацькаўшчыны.





