26 чэрвеня ў рамках рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае сваё” і бібліякроса па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры “Сваё — значыць лепшае” бібліятэкары Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі Дзятлаўскі філіял ААТ “Малочны Мір”. Для супроцоўнікаў прадпрыемства была экспанавана інфарматыўная выстава-агляд “Слова, што яднае”. Выстава аб’яднала выданні, што з’яўляюцца сапраўднымі культурнымі і духоўнымі здабыткамі Беларусі. Цэнтральнае месца тут займалі кнігі, прысвечаныя суверэннай гісторыі, уключаючы знакавае дакументальна-біяграфічнае выданне “Наш Прэзідэнт”. Гэта кніга дазваляе асэнсаваць этапы будаўніцтва незалежнай Беларусі праз прызму дзяржаўнага кіравання і лідарства. Асобны акцэнт зроблены на літаратуры, якая захоўвае святую праўду пра Вялікую Айчынную вайну. На выставе былі  прадстаўлены дакументальныя зборнікі, кнігі памяці і матэрыялы расследавання генацыду беларускага народа. Прэзентавалі багата ілюстраваныя кнігі пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці, культурную і духоўную спадчыну, сучасную Беларусі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.