29 мая напярэдадні Сусветнага дня без тытуню ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшоў дыялог–разважанне “Стоп сигарета”. Яго ўдзельнікамі сталі вучні 2 класа гімназіі №1 г. Дзятлава. Супрацоўнікі бібліятэкі ў даступнай і цікавай форме растлучылі дзецям, чаму курэнне небяспечнае для арганізма. Вучні даведаліся, якія шкодныя рэчывы ўтрымліваюцца ў цыгарэтным дыме і як яны ўплываюць на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе. Каб лепш засвоіць карысную інфармацыю, дзеці прынялі актыўны ўдзел у тэматычных гульнях. Віктарына “Выбери правильный ответ” дапамагла праверыць свае веды аб здаровым ладзе жыцця, а гульня “Правда или вымысел” навучыла хлопчыкаў і дзяўчынак адрозніваць карысныя звычкі ад шкодных міфаў. Мерапрыемства атрымалася не толькі інфарматыўным, але і вельмі эмацыянальным. Дзеці дружна прыйшлі да высновы, што здароўе – гэта галоўны скарб чалавека, які трэба берагчы з дзяцінства.




