Напярэдадні Сусветнага дня без тытуню бібліятэкар філіяла “Раклевіцкая сельская бібліятэка-клуб” завітала ў госці да выхаванцаў ДУА “Раклевіцкая пачатковая школа”. Разам яны правялі важную і актуальную прафілактычную хвіліну пад назвай “Чыстае паветра – чыстае жыццё”. Галоўная мэта сустрэчы — з дзяцінства сфарміраваць у падрастаючага пакалення адмоўныя адносіны да шкодных звычак і паказаць каштоўнасць здаровага ладу жыцця. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні праблемы нікацінавай залежнасці. Напрыканцы сустрэчы юныя ўдзельнікі зрабілі для сябе цвёрдыя высновы: здароўе — гэта галоўны скарб чалавека, а чыстае паветра і вольнае ад шкодных звычак жыццё з’яўляюцца залогам шчаслівага будучага.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.