Пад такой назвай 30 мая ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшло інтэрактыўнае мерапрыемства ў рамках маштабнага праекта “Наваельня – здаровы пасёлак”.
Каб паказаць праўду пра вейпы, бібліятэкары адмовіліся ад нудных лекцый і правялі з удзельнікамі наглядныя вопыты:
- Эксперымент з ваткай: параўноўвалі абсалютна чыстую вату (здаровыя лёгкія) і тую, якая пацямнела і змяніла структуру пасля пастаяннага выкарыстання электронных сігарэт.
- Тэст з трубачкамі: удзельнікі спрабавалі дзьмуць праз свабоднуютрубачку і праз тую, што амаль не прапускала паветра. Гэта дапамагло адчуць, як менавіта“забіваюцца” і церпяць дыхальныя шляхі вейпера.
Галоўная выснова сустрэчы: электронныя цыгарэты — гэта не модная цацка і не крок да здаровага ладу жыцця, а небяспечны капкан, у які лепш не трапляць!





