25 чэрвеня ладзіўся час настольных гульняў у філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” для выхаванцаў прышкольнага лагера “Здаравячок”. Дзеці з задавальненнем гулялі ў разнастайныя гульні, якія дапамаглі не толькі весела правесці час, але і развіць логіку, увагу і кемлівасць.
Сярод самых папулярных былі: “Марскі бой”, “Манаполія”, “Мемо (Memory)”, “Лато”, “Шашкі” і “Шахматы”. Акрамя таго, дзеці з захапленнем складвалі пазлы, што патрабавала ўвагі да дэталяў і прасторавага мыслення, і актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах, правяраючы свае веды і кемлівасць у розных галінах. Гэты дзень стаў яркім і запамінальным момантам у жыцці маленькіх удзельнікаў мерапрыемства, падарыўшы ім шмат станоўчых эмоцый і магчымасць развіць карысныя навыкі ў гульнявой форме.




