У рамках праекта “Сваё – значыць лепшае” бібліятэкар філіяла “Войневічская СБк” наведаў магазін вёскі Горка і пазнаёміў жыхароў вёскі з інфармацыйнай выставай-аглядам “Чытаем па-беларуску – думаем па-беларуску”. Беларускія кнігі вучаць нас не проста правілам, а жыццёвай мудрасці, якую стагоддзямі выношвала наша зямля. На выставе былі прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў: П.Броўкі “Пахне чабор”, Л.Кебіч ”Жыццёвыя путы”, У.Дуброўка “На родных прасторах”, Л.Дрожжа “Лінія шчасця” і іншыя.







