20 жніўня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібіліятэка” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” адбылася сустрэча ў фармаце саветы мудрых гаспадынь пад назвай “Яблычны МІХ”. Удзельніцы мерапрыемства з цеплынёй успомнілі, як раней на Беларусі адзначалі Яблычны Спас, якія абрады выконвалі і чым частавалі родных у гэты дзень.
Галоўнай тэмай размовы стала карысць яблыкаў: гаспадыні паведалі аб іх гаючых уласцівасцях, аб уплыве на здароўе і аб тым, як захаваць вітаміны пры тэрмічнай апрацоўцы. Кожная з удзельніц падзялілася сакрэтамі з асаблівага вопыту – як прыгатаваць самыя смачныя яблычныя дэсерты, закаткі і нават напоі.
Сустрэча яшчэ раз паказала, што агульныя інтарэсы і любоў да хатняга клопату аб’ядноўваюць людзей і даруюць натхненне на новыя добрыя справы.




