У межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца — роднае, сваё” і бібліякросу “СВАЁ — значыць лепшае” супрацоўнікі філіяла “Наваельнянская ГПБц” завіталі ў Наваельнянскі дзіцячы сад з выставай-аглядам “Кніжныя скарбы для маленькіх чытачоў”.
Дзеці з захапленнем знаёміліся з вясёлым “Пеўнікам-спеўнікам” У. Мазго, мілым «Пухнацікам» А. Дударава і гулялі ў слоўныя гульні па старонках знакамітай кнігі Васіля Віткі “Чытанка-маляванка”, якая сёлета святкуе свой 55-гадовы юбілей! Малодшыя разглядалі малюнкі, старэйшыя — самі чыталі звонкія радкі, а ва ўсіх разам засталіся самыя цёплыя ўражанні ад сустрэчы з роднай беларускай кнігай!





