1 ліпеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшоў гістарычны экскурс “Віват, Беларусь”, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Гэтае мерапрыемства стала своеасаблівым падарожжам праз стагоддзі: ад першых сімвалаў беларускай дзяржаўнасці да сучасных атрыбутаў суверэннай Рэспублікі. Удзельнікі не толькі даведаліся, як зараджаліся наш герб і сцяг, але і самі паспрабавалі ўявіць, якія новыя вобразы маглі б упрыгожыць дзяржаўную сімволіку.
Кніжная выстава “Ад Перамогі да Незалежнасці” нагадала пра галоўныя вехі гераічнага шляху беларускага народа: ад вызвалення ад нацызму ў 1944 годзе да абвяшчэння суверэнітэту. Разам мы захоўваем памяць і будуем будучыню сваёй краіны.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.