Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле «Раклевіцкая інтэграваная сельская бібліятэка-клуб» адбылася краязнаўчая вандроўка «Зямля бацькоў – зямля святая». Удзел у мерапрыемстве прынялі дзеці розных узростаў. Праграма сустрэчы была насычанай і інтэрактыўнай. Хлопцы і дзяўчаты сталі ўдзельнікамі пазнавальнай віктарыны-гульні. Падчас падарожжа па станцыях яны звярнуліся да багатай гісторыі роднага краю, успомнілі імёны вядомых людзей, якія праславілі Беларусь у стагоддзях, а таксама пашырылі веды пра архітэктурную спадчыну, этнаграфію, унікальныя абрады і традыцыі беларусаў.Асаблівую цікавасць выклікала праца ў рамках крэатыўна-пашуковага праекта «Хата продкаў у люстэрку часу». Бібліятэкар правяла тэматычную віктарыну «Наша спадчына», прысвечаную прадметам штодзённага ўжытку беларускіх сялян. Дзеці павінны былі па апісанні адгадаць і знайсці канкрэтную рэч, якая захоўваецца ў краязнаўчым кутку бібліятэкі-клуба. Мерапрыемства падарыла ўдзельнікам шмат станоўчых эмоцый, а галоўнае — дапамагло глыбей адчуць сувязь пакаленняў і гонар за сваю краіну.


