Беларусь — краіна з гераічным мінулым, самабытнай культурай і светлай, мірнай будучыняй. Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — у філіяле «Хвінявіцкая сельская інтэграваная бібліятэка-клуб» прайшла кніжная панарама-агляд «Ганаруся табой, Беларусь!». Гэта не проста выстава, а жывая памяць і гонар нашага народа, сабраныя ў найпрыгажэйшых друкаваных выданнях. Адны кнігі нагадваюць нам пра цану мірнага неба і веліч народнага адзінства, іншыя — распавядаюць пра старадаўнія замкі, народныя рамествы, багатыя традыцыі і славутых дзеячаў, якія праславілі нашу зямлю на ўвесь свет. Кніга заўсёды была і застаецца галоўнай захавальніцай гістарычнай памяці і духоўнай спадчыны пакаленняў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.