У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбыўся пазнавальны час «Женщина, тебе слава и честь», прысвечаны Году беларускай жанчыны. Гасцямі і актыўнымі ўдзельнікамі сустрэчы сталі выхаванцы стацыянарнага выхаваўча-аздараўленчага лагера «ІТ-ГРАД» Сярэдняй школы № 3 імя І.Ю. Філідовіча г. Дзятлава.
Падчас мерапрыемства бібліятэкары пазнаёмілі падлеткаў з лёсамі знакамітых суайчынніц, якія сваімі дасягненнямі, талентам і мужнасцю пакінулі глыбокі след у гісторыі і культуры Беларусі. Яркім дапаўненнем да расповеду стаў прагляд відэафільмаў «Они изменили мир» і «Женское лицо науки», якія прадэманстравалі важкую ролю жанчын у развіцці грамадства і навукі.
Дзеці не толькі слухалі, але і актыўна праяўлялі сябе. У творчых конкурсах «Партрэт жанчыны» і «Мая гераіня» падлеткі дзяліліся сваім бачаннем ідэальнай жаночай асобы і з гонарам расказвалі пра жанчын, якія з’яўляюцца для іх прыкладам.
Сустрэча атрымалася вельмі цёплай і спрыяла пашырэнню ведаў школьнікаў аб гістарычнай спадчыне краіны, а таксама выхаванню павагі да маштабнага ўкладу беларускіх жанчын у нашы агульныя здабыткі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.