У сучасным свеце вельмі важна знаходзіць час для супольнага баўлення часу, які збліжае і дорыць цёплыя ўспаміны. Менавіта там у філіял “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” зладзіў для сваіх наведвальнікаў сапраўднае свята душы і слова — Дзень сямейнага чытання пад дэвізам “Семейное чтение – сближает поколение!”. У гэты адметны дзень дзверы бібліятэкі былі гасцінна адчынены для ўсіх жадаючых, а праграма мерапрыемстваў парадавала як дарослых, так і самых маленькіх чытачоў. Цэнтральнай падзеяй дня стаў займальны літаратурны сторысек “Мама, папа, я – книги верные друзья”. Дзеці разам з бацькамі акунуліся ў чароўны свет казак і прыгод, чыталі ўслых і абмяркоўвалі любімыя гісторыі, што дазволіла яшчэ больша дчуцьрадасць ад сумеснай творчасці. Вялікую зацікаўленасць у наведвальнікаўвыклікаў і яркі фота чэлендж “Хобби моей семьи”. Нашы чытачы з задавальненнем дзяліліся сваімі захапленнямі, дэманструючы, што ўтульныя вечары з кнігай выдатна спалучаюцца з іншымі карыснымі і цікавымі сямейнымі справамі. Дзе ля таго, каб максімальна раскрыць фонд бібліятэкі, для гасцей была аформлена адмысловая тэматычная паліца “Кніга і сям’я – лепшыя сябры”. На ёй знайшлі сваё месца яркія кнігі для дзяцей і карысная літаратура па выхаванні для іх бацькоў. Асаблівы акцэнт бібліятэкар зрабіла на творах беларускіх пісьменнікаў. На прыкладзе займальных, павучальных гісторый гэтыя выданні вядуць шчырую размову з чытачом пра спрадвечныя сямейныя каштоўнасці, пра тое, чаму трэба быць добрым, міласэрным і што значыць стаць сапраўдным Чалавекам.
Дзень сямейнага чытання ў Дварцы паказаў, што традыцыя чытаць усёй сям’ёй жыве і развіваецца, а бібліятэка сямейнага чытання застаецца тым утульным цэнтрам, дзе кніга па-сапраўднаму сбліжае пакаленні.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.