18 лістапада напярэдадні Сусветнага дня дзіцяці ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы бібліятэкары правялі Дзень права “Право быть ребёнком” для вучняў 3 класа ДУА “Гімназія № 1 г. Дзятлава”. Падчас прававога ўрока “Я имею право” дзеці пазнаёміліся з іх асноўнымі правамі і абавязкамі ў даступнай і займальнай форме. Таксама даведаліся пра галоўныя міжнародныя і дзяржаўныя дакументы, якія абараняюць дзяцінства, і абмеркавалі, як выкарыстоўваць атрыманыя веды ў сваім жыцці. Праз пазнавальныя гульні дзеці вучыліся распазнаваць парушэнні правоў, а падчас інтэрактыўнай гульні “Свая гульня. Тэрыторыя дзяцінства!” яны прадэманстравалі сваю кемлівасць і логіку. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі за актыўнасць і эрудыцыю атрымалі заслужаную ўзнагароду — “Дыплом лепшым знаўцам правоў дзіцяці”. Увазе ўдзельнікаў была экспанавана выстава “Мир с добрыми глазами”, якая падарыла яркія ўражанні і карысныя веды. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы.




