Паважаныя чытачы перасоўнай бібліятэкі!
Паведамляем вам, што ў сувязі з сацыяльным водпускам вадзіцеля выезд па маршруце №6 (вёскі Каменка, Апаліна-Басіна, Ятвезь, Жыбарты, Разважжа, Русакі) пераносіцца. Замест 17 лютага бібліёбус завітае да вас у чацвер, 19 лютага 2026 года.
Просім прабачэння за часовыя нязручнасці і з нецярпеннем чакаем сустрэчы!
