Ты – боль, паэзія. Ты – быль. Твае суровыя законы
He для забаў, не для гульбы – а пошук ісціны да скону.
Ты – рай, паэзія. Ты – рой адвечных дум, дзе мы згараем.
I толькі геніі парой жылі часова гэтым раем.
Л.Галубовіч
5 верасня аддзел абслугоўвання і інфармацыі арганізаваў для чытачоў бібліятэкі паэтычную сцяжынку “Літаратурная скарбонка Гродзеншчыны”. Вядучыя мерапрыемства, Бойка Вольга і Магера Святлана, ўрачыста павіталі гасцей вершаванымі радкамі. Да мерапрыемства была падрыхтавана літаратурная экспазіцыя і мультымедыйная прэзентацыя. Перад аудыторыяй з вершамі паэтаў прынёманскага краю выступілі Яўгенія Савань, Наталля Петрыкевіч, Ядзвіга Гушча. Вершы ўласнага сачынення пранікнёна гучалі ад мастакоў літаратурнага слова Дзятлаўшчыны – Лідзіі Нічыпар, Георгія Шундрыка, Раісы Лакіза, Ірыны Варабей. Фельетон “Хоць плач, хоць крычы” Віктара Шымука эмацыянальна прачытала – бібліятэкар Ганна Пасюк. Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя маглі падыйсці і пагартаць кнігі нашых паэтаў, адчуць цяпло душы і сэрцаў тых, хто дорыць нам святло паэзіі.






