5 верасня Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр зносін і інфармацыі арганізавала ўрок беларусазнаўства “Які гэта цуд – мова мая родная!”. Бібліятэкар вяла аповед пра тое, адкуль і як узнікла наша родная беларуская мова. Дзеці з задавальненнем праслухалі легенду “Адкуль пайшлі беларусы”, паданне “Колькі жыць чалавеку?”, ўспаміналі матуліны калыханкі, адгадвалі загадкі, загадкі – жарты, з вялікай цікавасцю праслухалі гумарэскі.

