Штогод ў кастрычніку ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень абароны жывёл, таму да гэтай падзеі бібліятэкар раённай бібліятэкі для аматарскага аб’яднання «Вясёлы мурашнік» арганізавала 23 кастрычніка конкурс малюнкаў «Ад казюлькі да дыназаўра». Супрацоўнік бібліятэкі спачатку  расказала дзецям аб неабходнасці беражлівых адносін да братоў нашых меншых і пра важнасць аховы навакольнага асяроддзя — месцы пражывання жывёл. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах: «Загадкі пра жывёл», «Вясёлыя задачкі», «Сабяры карцінку», «Па парадку станавіся», «Назавіце дзіцянятаў ў жывёл». У канцы сустрэчы для дзяцей  правялі конкурс малюнкаў і вызначылі пераможцаў.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.