18 лістапада на гадзіну трывожнай інфармацыі “Алкаголь і падлетак” у Наваельнянскую гарпасялковую бібліятэку былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Падлетак”. У цяперашні час праблема ўжывання алкагольных, слабаалкагольных напоеў і піва непаўналетнімі і моладдзю вельмі актуальная. Аб цяжкіх наступствах злоўжывання алкаголем вялася размова на сустрэчы.



