16 лістапада ў Лявонавіцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў чарговы раз адбылося пасяжэнне аматарскага аб’яднання “Гаспадыня” — фітагасцёўня “Расліны і лекі”. Падчас мерапрыемства гаворка ішла пра лекавыя расліны: правілы іх збору, захавання і выкарыстання. Удзельнікі пазнаёміліся з рэцэптамі прыгатавання чайных збораў і спрабавалі чай з мятай, ліпай, рамашкай і іншымі раслінамі.
