16 кастрычніка адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Чамучкі» у форме бібліятэчна-бібліяграфічнага занятка «Анатомія кнігі». Бібліятэкар Марына Лапушка пазнаёміла прысутных са структурай кнігі, распавяла пра тое, якія бываюць вокладкі, што павінна быць на тытульным лісце, і вядома ж, пра тых, хто ўпрыгожвае нашы любімыя кнігі. У другой частцы занятка бібліятэкар арганізавала для рабят інтэлектуальную гульню «Чароўныя казкі», удзельнікі з задавальненнем разгадвалі загадкі па любімым дзіцячым творам.


