16 кастрычніка Дзятлаўская раённая бібліятэка запрасіла ўсіх жадаючых на Дзень адчыненых дзвярэй. І прыемна, што гасцей было нямала. У гэты дзень у бібліятэку прыйшлі навучэнцы дзіцячага сада №1 і пастаянныя чытачы. Для ўсіх прысутных работнікі бібліятэкі падрыхтавалі адказы на такія пытанні, як выконваюцца чытацкія запыты па літаратуры з фонду бібліятэкі, як часта адбываецца абнаўленне фонду, паступленне літаратуры, з кім супрацоўнічае бібліятэка. А што паказала бібліятэка? Па-першае, што мае. Гэта абанемент, чытальную залу і пакой кнігасховішча. Па-другое, самае каштоўнае для бібліятэкі і чытача — гэта кнігі, рознага жанру, на любы чытацкі густ, а таксама перыядычныя выданні. Па-трэцяе, створаныя на базе бібліятэкі клубы па інтарэсах для любога ўзросту, іх у бібліятэцы тры: для дарослых людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі “Праменьчык”, для дзяцей экалагічнага напрамку “Вясёлы мурашнік”, для малодшых школьнікаў “Чамучка”. Для навучэнцаў школ была праведзена экскурсія “Ёсць бібліятэка па суседству”. Вялікую цікаўнасць выклікала ў чытачоў наведванне кнігасховішча. Памяшканне са стэлажамі налічвае некалькі тысяч кніг. Карыстальнікі даведаліся, па якому прынцыпу размяшчаюцца кнігі, і як бібліятэкары знаходзяць тут неабходныя выданні.





