25 сакавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы арганізоўвалася мерапрыемства па прававой асвеце грамадзян  –  гадзіна права «Атрыманне спадчыны па законе». У чытальнай зале адбылася сустрэча з загадчыкам натарыяльнай канторы Жаннай Сёмуха і загадчыкам юрыдычнай кансультацыі Галінай Прэдка. Падчас сустрэчы спецыялісты раілі, што лепш: завяшчанне або дарэнне, як правільна аформіць даверанасць і як можна ўступіць у спадчыну, як захаваць маёмасць ад  дамаганняў трэціх асоб.  Падымаліся пытанні атрымання спадчыны праз суд. Удзельнікі сустрэчы падзякавалі экспертаў па юрыдычных пытаннях за поўнае і даступнае выступленне.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.