У раённай бібліятэцы склалася добрая традыцыя адзначаць адно з самых важных хрысціянскіх святаў – Светлае Хрыстова Уваскрашэнне – Вялікдзень. Так на абанеменце для карыстальнікаў 25 красавіка падрыхтавалі дайджэст «Светлы Вялікдзень». Асноўная мэта мерапрыемства  — гэта далучэнне чытачоў да духоўнасці, праваслаўнай літаратуры, а таксама захаванне  культурна-гістарычных традыцый  нашага народа. Увазе карыстальнікаў  прадставілі літаратуру пра свята, мастацкія творы пасхальнай тэматыкі, а таксама кнігі і часопісы, якія прапануюць розныя ідэі да свята. Тут можна ўбачыць і  самаробныя  вырабы, і велікодныя кулічы,  і  фарбаваныя яйкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.