25 красавіка 2019 года на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіўся круглы стол «Жыве і помніць Беларусь: патрыятычнае выхаванне ў бібліятэчнай дзейнасці». Удзельнікамі мерапрыемства сталі бібліятэчныя работнікі дзяржаўнай установы культуры  “Дзятлаўская раённая бібліятэка”.

Разглядаліся такія пытанні як: “Формы і метады работы бібліятэк па патрыятычнаму выхаванню”, “Афармленне  інтэр’еру бібліятэкі да Дня Перамогі, 75-годдзя вызвалення Беларусі: фотазоны, кніжныя выставы”. Вопытам работы “Выхаванне патрыятызму на аснове гістарычных урокаў Вялікай Айчыннай вайны” падзяліліся бібліятэкары  Дварэцкай  сельскай бібліятэкі сямейнага чытання і Лявонавіцкай сельскай бібліятэкі – клуба. Увазе прысутных прапанаваны агляд літаратуры пра сучасныя творы на ваенную тэматыку “Помніць пра мінулае абавязвае сучаснасць”,  выстава метадычных распрацовак, сцэнарных матэрыялаў прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны “Памяць Перамогі”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.