23 красавіка Дзятлаўская раённая бібліятэка прадставіла юным чытачам чароўную казку для самых маленькіх «Бесклапотны зайка». Рабят чакала павучальная гісторыя пра зайчыка, які  нічога не жадаў рабіць, а толькі весяліўся, скакаў і гуляў. Затаіўшы дыханне, з вялікай цікавасцю, дзеці глядзелі  казку. Казачныя героі  спявалі, гаварылі пра сяброўства і дабрыню, справядлівасць, карысныя справы.  Пасля заканчэння спектакля гледачы ўзнагародзілі артыстаў гучнымі апладысментамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.