Всего лишь миг. Минута. Жизни нет.
Чернобыль поглощенный тишиной…
Сквозь пыль не видно солнца свет,
Уже никто там не спешит домой.
Прайшло ўжо шмат гадоў з таго страшнага дня, калі адбылася найвялікшая па маштабах і наступствах чарнобыльская катастрофа, якая змяніла лёсы людзей. Прайшло 33 гады, а чорны дзень Чарнобыльскай трагедыі працягвае хваляваць людзей: і тых, каго ён зачапіў сваім нядобрым крылом, і тых, хто пазней нарадзіўся. Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Праменьчык» 24 красавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы арганізоўваўся летапіс згінуўшага горада «Чарнобыльская трагедыя», была прадэманстравана слайд-прэзентацыя «Чарнобыль — чорная боль». Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай «Б’е звон глухі ледзь чутна».




