21 лістапада ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Здравушка ” на тэму “Чай — гэта добрая размова, добрых людзей”. Удзельнікі аб’яднання праслухалі выступленне аб шматвяковай гісторыі чая, папулярнасці яго ва ўсім свеце, карысных якасцях гэтага напітку для здароўя чалавека.


