Курэнне — адна з згубных звычак, якая можа прывесці да розных захворванняў. Штогод 21 лістапада праводзіцца прафілактыка да Сусветнага дня некурэння. У рамках прафілактыкі бібліятэкары ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” падрыхтавалі кніжную выставу “Курэнню НЕ”. Бібліятэкары імкнуліся прыцягнуць увагу да праблем са здароўем, звязаных з ужываннем тытуню.


