Восень —  прыгожая казачная пара, разнастайная, каляровая. У гэту пару года не хочацца асабліва мітусіцца, імчацца кудысьці. Прыгожае надвор’е  дорыць нам магчымасць праводзіць час з сябрамі. У   чытальнай зале раённай бібліятэкі 17 кастрычніка адбылася такая сустрэча з інвалідамі па зроку раённай арганізацыі АТ «БелТІЗ» восеньскія вячоркі «Чайная чытальня». Зносіны за кубкам духмянай гарбаты стварылі цёплую і шчырую атмасферу. Сустрэча атрымалася цікавай і займальнай. Усе ўдзельнікі былі актыўныя і жыццярадасныя. Яны не толькі ўважліва слухалі, але і з задавальненнем прынялі ўдзел ў конкурсах «Паэтаў», «Спяваю песню», «Фарбую пазногці», «Майстрыхі», спявалі песні, чыталі вершы, жартавалі. Старшыня раённай арганізацыі інвалідаў па зроку Святлана Крэйдзіч  выказалі падзяку бібліятэкарам за мерапрыемства і зрабіла выснову: «Такія сустрэчы вельмі важныя і дарогі нам тым, што яны аб’ядноўваюць нас, дапамагаюць перажыць цяжкасці, ды падзяліцца радасцю».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.