Чаму прыліпае да пальцаў павуцінне? Чаму мухі бегаюць па столі і не падаюць? Як слімакі могуць поўзаць па шкле ўверх? Адказ на гэтыя пытанні адзін – усе падобныя прыродныя цуды магчымы дзякуючы клею.
18 кастрычніка бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі Антончык Людміла Міхайлаўна з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” правяла інфармацыйную гадзіну “Чудо- липучки в природе”. Тут была раскрыта тайна каварных кропляў расянкі, для чаго смолцы ліпкая “кашуля”, а рафлезіі ліпкае насенне. Таксама гаворка ішла пра павукоў і слізней, смаўжоў і мідый. Мерапрыемства суправаджалася відыяролікамі, пісьмовымі заданнямі, загадкамі і рэбусамі.





