Напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 18 кастрычніка арганізаваны інфармацыйны навігатар «Выбар за намі». Увазе аўдыторыі прадстаўлена інфармацыя: што такое выбары і для чаго яны неабходныя, як уладкована выбарчая сістэма ў нашай краіне. У карыстальнікаў ёсць магчымасць пазнаёміцца  з паняццямі кандыдат, назіральнік, бюлетэнь. Тут жа размясцілася інфармацыя аб кандыдатах ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, адрасах выбарчых участкаў і нумарах тэлефонаў, дзе можна атрымаць неабходную інфармацыю.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.