Для аматарскага аб’яднання «Чамучка» бібліятэкар Марына Лапушка арганізавала казачны кактэйль «Чароўны свет казак». Дзеці даведаліся, што казкі бываюць розныя: літаратурныя і фальклорныя, бытавыя і пра жывёл, але самыя захапляльныя, цікавыя, любімыя — гэта чароўныя казкі. Казка — цудоўны настаўнік, лекар душы, разумны суразмоўца, яна вучыць дзяцей дабру і міласэрнасці. Разам з вядучай хлопчыкі і дзяўчынкі  наведалі планету казак. Яны падбіралі імёны казачным героям, называлі твор і аўтара прачытанага ўрыўка, па  рэчах герояў адгадвалі назвы казак, паўдзельнічалі ў конкурсах.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.