У рамках про-акцыі «Разам з кнігай мы расцём» 23 мая работнікі Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі завіталі ў дзіцячы садок. Бібліятэкары арганізавалі гучныя чытанні «Чытаем беларускую кнігу». Выхаванцы праслухалі народныя казкі — «Пшанічны каласок», «Ганарлівая варона», «Зайкава хатка», адказалі на пытанні па сюжэту казак.




