У рамках раённай прома–акцыі “Разам з кнігай мы расцём” бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі Лішык Аксана Уладзіміраўна 23 мая наведала ДУА “Казлоўшчынскі яслі – сад” з літаратурным караоке «Любімыя вершы» па вершах Агніі Барто. Яна расказала пра цікавыя факты з жыцця паэткі, не выпусціўшы той факт, што ў час Вялікай Айчыннай вайны Агнія Барто часта выступала па радыё, пісала вершы, артыкулы, нарысы ваеннай тэматыкі. Таксама бібліятэкар пазнаёміла з творчасцю і гісторыяй напісання кнігі «Игрушки». Затым вядучая прапанавала дзецям акунуцца ў свет творчасці пісьменніцы. Дзеці ўспаміналі вершы аўтара па першым радку — «Новичок», «Непоседы», «Мой ученик», «Решил я стать учеником», «Я выросла», «Маляр» і інш. У ходзе мерапрыемства, рабяты даведаліся, што пісьменніца была яшчэ і выдатным сцэнарыстам, па яе сцэнарыях знятыя фільмы «Подкидыш», «10000 мальчиков», «Алёша Птицын вырабатывает характер», «Слон и верёвочка», а таксама некалькі мультфільмаў.



