Любоў да мовы, роднага краю, бацькаўшчыны прыходзіць праз веданне літаратуры, гісторыі і культуры. Менавіта ў родным слове мы шукаем разуменне і прыгажосць, яно сагравае нашу душу і выклікае захапленне. Найлепшы спосаб прапаганды роднай мовы і літаратуры – гэта цудоўна размаўляць па-беларуску і ведаць беларускую літаратуру. Да Дня славянскай пісьменнасці і культуры ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна роднай мовы «Мая родная мова – беларуская!». Гэта свята штогод адзначаецца ва ўсіх славянскіх краінах. Вытокі яго непарыўна звязаны са стваральнікамі славянскай азбукі Кірылам і Мяфодзіям. Дзеці паглядзелі фільм пра славянскіх асветнікаў, гучалі прыгожыя радкі беларускіх аўтараў, выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.