17 снежня работнікі Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі завіталі ў ДУА «Наваельнянскі яслі-сад». У рамках праекта «Кніжны дэсант» ладзіліся гучныя чытанні «Чытаем казкі А.С.Пушкіна». Дзеці з задавальненнем і цікавасцю паслухалі «Сказку о золотом петушке» і «Сказку о попе и работнике его Балде».



