18 снежня  адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання  “Вясёлы мурашнік”, якое працуе пры Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Кіраўнік аб’яднання Алена Хрышчановіч правяла эка – віктарыну “У дзіўным цераме прыроды”. Прырода – гэта ўсе тое, што наўкол нас: лясы, палі, лугі, рэкі, азёры, вада. Кожнае з пералічанага – сапраўдная таямніца або, як яшчэ кажуць, непрачытаная кніжка. Колькі яе не чытай – яна кожны раз адкрывае нам нешта новае, да гэтага нязведанае. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні, якія датычыліся з’яў у прыродзе, адгадвалі загадкі – скрыжаванкі. Дзеці даведаліся, што зямлю і ўсё жывое на ёй трэба берагчы! Сама прырода не ў сілах супрацьстаяць магутнай сучаснай тэхніцы і жыццю. Ёй неабходна дапамога. Наша з вамі дапамога! Шчасце — гэта быць з прыродай, бачыць яе, размаўляць з ёй.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.