19 студзеня ў Казлоўшчынскай ГПБц была праведзена духоўная гутарка “Серьёзный разговор”. На мерапрыемства быў запрошаны настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэй Георгій Ярмоліч і вучні 8 класа ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа”. Бібліятэкар расказала пра праблему брыдкаслоўя, якая патрабавальна і стойка заяўляе пра сябе. Сёння “этими” слоўцамі размаўляюць і моладзь, і дарослыя людзі. Гэта паказчык нізкага маральнага ўзроўню, беднасці духоўнага свету чалавека, прыкмета дэградацыі агульнай культуры і такту ў зносінах.




