11 кастрычніка работнікі Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэкі завіталі ў дзіцячы садок. У рамках праекта «Кніжны дэсант» і да дня Маці яны разам з дзеткамі пачыталі вершы пра маму: “У каждого своя мама”  Г.Віеру, «Моя мама» Н. Саконскай, «Кто нас крепко любит» І.Арсеевай, «Вечерняя просьба» М.Садоўскага і іншыя . Напрыканцы сустрэчы работнікі бібліятэкі прапанавалі дзеткам прыняць удзел у Рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Павіншуем маму разам!”. Для гэтага яны прыгатавалі паштоўкі, каб яны падаравалі іх сваім матулям.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.