Дзень 14 кастрычніка з даўніх часоў лічыцца ў праваслаўных людзей як свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы, Божай Маці. І гэта яшчэ дзень нашых мам. Маці – гэта самае дарагое, што ёсць у кожнага чалавека. Самае чулае і клапатлівае сэрца маці заўсёды свеціцца любоўю. Беларускі пісьменнік Уладзімір  Ліпскі казаў: — Людзі, ні на секунду не забывайце, хто даў вам жыццё, хто беражліва насіў вас пад сваім сэрцам…Матуля – Божая пасланніца на зямлі. У ёй – святы дух… Паэтычнае віншаванне  «Святое матулі імя…» , якое прайшло у Дварэцкай сельскай бібліятэцы сабрала тых, хто прыйшоў павіншаваць сваіх матуль і выказаць ім  словы ўдзячнасці. У бібліятэцы была аформлена  кніжная выстава « Милая, добрая, нежная…».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.