Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”. У рамках акцыі прайшоў паэтычны марафон “Чытаем вершы пра вайну”. Прысутныя чыталі вершы і ўрыўкі з твораў вядомых пісьменнікаў — П.Панчанкі, П. Броўкі, Е.Лось, Я.Купалы, П.Броўкі і іншых. Удзел у акцыі прынялі спецыялісты КСУП “Войневічы”.





