У гэтым годзе святкаванне Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у нашай краіне адбылося  12 мая. З гэтай нагоды ў бібліятэцы  арганізавалі  выставу-напамін «Ці ведаеш ты дзяржаўную сімволіку?». У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала  пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, патлумачыла юным чытачам асноўныя паняцці і тэрміны, адзначыўшы, што дзяржаўная сімволіка — гэта агульнаграмадзянская каштоўнасць і неабходна з павагай ставіцца да сімвалаў сваёй дзяржавы. Супрацоўнікі бібліятэкі 11 мая прынялі ўдзел ў святочным мерапрыемстве на плошчы 17 Верасня з нагоды святкавання Дня Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь. Яны падрыхтавалі  інтэлектуальныя гульні і віктарыну «Мой сцяг. Мой герб. Мая Беларусь». Удзельнікі мерапрыемства атрымалі ў падарунак закладкі з інфармацыяй пра сімволіку краіны, а таксама маляўнічыя паштоўкі ў выглядзе сэрдца з віншаваннямі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.