8 мая Гезгалаўская сельская бібліятэка-цэнтр экалагічнай культуры падрыхтавала і правяла літаратурна-музычную кампазіцыю прысвечаную Дню Перамогі “Вайны святыя старонкі, навекі ў памяці людской”, агляд ваеннай прозы “Трагічная праўда вайны”. Старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў вайны працы і ўзброеных сіл Аляксандр Віктаравіч Волкаў, Акрытава Таццяна Барысаўна, дачка ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Акрытава Барыса Аляксеевіча, мясцовая паэтка Вера Ігнатаўна Хрышчановіч. Сталі ўдзельнікамі абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”, раённай акцыі “Чытаем разам аб вайне”. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся ўспамінамі пра сваіх продкаў, якія ваявалі ў той далёкай вайне, чыталі вершы аб вайне.











