10 мая бібліятэкар Данілавіцкай сельскай бібліятэкі-цэнтра развіцця і падтрымкі чытання наведала аддзел культуры і досуга “Данілавіцкі Дом культуры” і ў рамках акцыі “Чытаем разам аб вайне” сумесна з работнікамі культуры правялі з дзецьмі паэтычную хвалю “Жди меня, и я вернусь”. Спачатку мерапрыемства бібліятэкар правяла невялікае знаёмства з кніжнай выставай “Беларусь гераічная”, пазнаёміла прысутных з ”Книгай героев Гродзенскай вобласці”. Затым дзеці чыталі вершы К.Сіманава, А.Вярцінскага, П. Броўкі, П.Панчанкі і іншых, адказвалі на пытанні віктарыны.




