10 мая ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі прайшла інфарм-хвілінка «Сімвалы нашай краіны», прымеркаваная да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 6 класа. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй афіцыйных Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, даведаліся аб іх сутнасці і значэнні.

