У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы 10 мая адбыўся ўрок – пратэст “Дзеці і вайна”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5 класа ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа”. Бібліятэкар нагадала падрастаючаму пакаленню аб гераічным змаганні беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб неабходнасці памятаць і ведаць гісторыю сваёй краіны. Распавяла, які ўклад у перамогу над фашызмам унеслі “маленькія салдаты” — аднагодкі цяперашніх хлопцаў і дзяўчат, пазнаёміла вучняў з лёсамі дзяцей вайны. І што на прыкладзе іх мужнасці, гераізму, вытрымцы патрэбна выхоўваць пачуццё патрыятызму, грамадзянскасці, абавязку перад Радзімай, выхоўваць павагу да тых, хто прынёс нам мір.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.