10 мая Дзятлаўская раённая бібліятэка арганізавала гадзіну памяці «Застаўся ў сэрцы вечны след вайны», прымеркаваную да Дня Перамогі. Бібліятэкары, Святлана Магера і Марына Крупіца, пазнаёмілі слухачоў з асноўнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства ўяўляла сабой своеасаблівае падарожжа па Дзятлаўскай зямлі, дзе багата помнікаў загінуўшым салдатам. Гаворка ішла пра абеліск Славы, помнік Іосіфу Філідовічу, Яну Фогелю, Паўлу Пятрову. Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства прапанавалі пазнаёміцца з буктрэйлерам «Вялікая Айчынная вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў».



