18 лістапада ў філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка” прайшоў Дзень права “Дети в мире прав” (да Міжнароднага дня правоў дзіцяці). У праграме Дня: інфармацыйная выстава “Права на дзяцінства”, эрудыт-лато “Падарожжа ў краіну Закона і Права” (да Міжнароднага дня правоў дзіцяці). Спачатку бібліятэкары пазнаёмілі рабят з асноўнымі дакументамі, якія рэгламентуюць правы дзяцей – “Канстытуцыя”, “Дэкларацыя правоў чалавека”, “Канвенцыя аб правах дзіцяці” і правялі своеасаблівае падарожжа па асноўных артыкулах “Канвенцыі”. Затым удзельнікі адказалі на пытанні гульні-віктарыны. Падчас мерапрыемства яны пабывалі на дзіцячым прававым сайце mir.pravo.by і падзяліўшыся на дзве камандыспаборнічалі ў адказах на пытанні віктарыны па правах дзіцяці, паўдзельнічалі ў прававым турніры “Сіла Закона”.



